Blog
Today

30 рэчаў, якія я зразумеў за 30 гадоў

Парадак выпадковы, могуць быць як важныя, так і зусім не. Як цікавыя, так і банальныя. Калі не забуду, буду рабіць такое кожны дзень нараджэння.

За 30 гадоў я зразумеў наступнае:

1) Усё трымаецца на людзях, якім не ўсё адно

Ніякі працэс, ідэялогія, падыход, ШІ, ці нешта іншае не могуць стварыць нічога выдатнага. Выдатныя рэчы атрымліваюцца толькі тады, калі людзям не ўсё адно. Гэта і ёсць сакрэт таго, як рабіць добра.

2) Дабрабыт прыходзіць з часам

Калі дастаткова доўга развівацца ў сваёй прафесіі, то з часам прыходзіць і большы заробак, і грошы накапліваюцца патрошку, таму не трэба сумаваць, што ў 22 не маеш усяго на свеце. Прыйдзе.

3) Шмат што можна запланаваць

Некаторыя рэчы ў жыцці прыходзяць нечакана, але дні нараджэння, святы, канец кварталу, ды іншае можна перадугледзіць, ды запланаваць дзеянні перад тым, як настае дата. А калі раскладу няма, яго можна стварыць.

4) Трэба пашыраць набор магчымасцяў

Нават калі жыццё падаецца адносна стабільным, лепей пашыраць набор магчымасцяў, каб у выпадку сюрпрызаў, быць падрыхтаваным. Зберагаць грошы ў розных банках і гатоўкай. Зрабіць шынгескую візу, карту паляка, ці знайсці габрэйскія карані. Мець як мага больш знаёмых, і гэтых далей.

5) Сумяшчаць працу і хобі складана

Чытаць 75 кніг за год не цяжка, калі палову году не маеш працы, чытаць нават 30 кніг за год, маючы працу, вельмі цяжка. Так што калі цікава даведацца сакрэт прадуктыцыйных людзей — яны беспрацоўныя.

6) Прыняццё — благаславенне

З узростам усё больш і больш рэчай проста прымаеш, без нейкіх пачуццёў. І так сапраўды значна прасцей жыць. Пажаданна не прымаць усё, і выбраць 1-2 галіны, у якіх кожная дробязь вельмі важная. Але не больш.

7) Паходныя прылады цудоўна працуюць дома

Піць гарбату з тэрмасу значна зручней, чым хадзіць па гарбату кожныя дзве хвіліны. Мець павербанк там, дзе няма разеткі, таксама вельмі зручна. Надуўны матрас падыходзіць для гасцей у кватэры, а не толькі для паходаў.

8) Мока Эспрэс — налейпшы спосаб рабіць каву дома

Кожны раз тая самая кава, ніякіх сурпрызаў, стабільная стабільнасць. Абсалютнае задавальненне. І якасць кавы не горш за добрую кавярню, мо трошкі горш за выдатную, але такіх выдатных 5-6 на вялікі горад.

9) Не трэба баяцца працы

У век аўтаматызацыі і штучнага інтэлекту вельмі цяжка прымусіць сябе сесці і зрабіць манатонную працу, але часамі гэта і хутчэй, і дае лепшую якасць. Таму не трэба баяцца працы, часамі адзіны спосаб зрабіць працу — гэта зрабіць яе.

10) У сацыяльных медыя нічога цікавага

Сацыяльныя медыя правільна называць антысацыяльнымі, бо яны не маюць анічога сацыяльнага. Стужкай кіруе алгарытм, кантэнт стварае ШІ, аўтарамі таксама кіруе алгарытм. І робіць гэта дрэнна, ладна, калі б рабіў добра. Вартыя рэчы перадаюцца ад чалавека да чалавека, пішуцца ў маленькіх блогах на 100-1000 падпісчыкаў, расказваюцца на вушка.

11) Птушкі — цудоўныя жывёлы

Назіраць за птушкамі дакладна ўваходзіць у топ 3 найлепшых заняткаў на свеце. Яны неверагодна прыгожыя, у іх вельмі цікавамыя павадкі, а птушкаванне прывучае да шпацыраў і трэнуе мозг.

12) Трэба ствараць інструменты, а не інструкцыі

Апісаць усё у дакладнай інструкцыіі можа быць першым крокам, але за нім павінен ісці другі, а менавіта стварэнне інструменту. Добрая дызайн сістэма — тая ў якай зрабіць правільна складаней, чым няправільна, бо інструменты зручныя і простыя ў выкарыстанні.

13) Спалучэнні клавіш на МакОС значна лепей за Віндоўс

Тое, што Команд знаходзіцца побач з прабелам, адразу пад вялікім пальцам, робіць усё зручнейшым у разы. Стваральнікі Віндоўс памыліліся, калі выбралі Контрал галоўнай клавішай.

14) Раней сапраўды было лепей

Канешне, зусім раней лепей не было, і нават трошкі раней лепей было не ўсё. Але шмат што сапраўды раней было лепей, напрыклад, праграмы, якія працавалі прадказальна і хутка, былі лепей. Старыя сацыяльныя медыя да алгарытмаў таксама былі лепей, бо там быў сацыяльны элемент. Шмат што, было лепей.

15) Асалода залежыць ад настрою

Калі, напрыклад, глядзець футбол з думкай «22 мільянера ганяюць мяч па полю — ну і тупасць», то асалоды ніякай не будзе, але калі пачаць глядзець з зацікаўленасцю, пачытаць навіны, паспрабаваць зрабіць прагнозы, то яно становіцца цікавым. І так не толькі з футболам, любы занятак можна зняважыць, любы, але ці трэба?

16) Добры дызайн заўсёды патрэбны

З развіцём ШІ сярэднім дызайнерам становіцца цяжка, бо сярэдні дызайн ШІ можа рабіць самастойна. Але добры дызайн заўсёды будзе патрэбны, і цяпер добры дызайн становіцца яшчэ большай канкурэнтнай перавагай у эру ШІ-слопа.

17) Добра ставіцца да людзей добра

Калі пісаць словы падзякі, не шкадаваць кампліменты за добрую працу, а крытыку публікаваць у нейтральнай форме ці ў форме просьбы, крытыкуючы рэзультат, а не чалавека, то свет навокал становіцца значна больш прыемным.

18) Лепей менш абяцаць, а больш рабіць

Калі пастаянна нешта абяцаць, а па выніку не рабіць, ці рабабіць, але пазней ці горш, то давера будзе страчана. Лепей трошкі менш абяцаць, каб была прастора для таго, каб дадаць экстра зверху.

19) Не ўсё можна знайсці ў інтэрнэце

Некаторыя веды дагэтуль ёсць толькі ў кнігах, ці наогул толькі ў галавах людзей. Часамі яно ёсць у інтэрнэце, але ў тым, што не індэксуецца. А часамі яно мо і індэксуецца, але паўторна не знойдзеш. Таму не трэба скупіцца на закладкі.

20) Прасцей ≈ лепей

Прастата бывае рознай, часамі прасцей = тупа, але часамі прасцей = элегантна. Вось да элегантнай прастаты і трэба кіравацца. Кожны раз калі я замяняў больш складанае рашэнне на больш простае, я быў задаволены.

21) Свет змяняецца

Свет змяняецца не толькі ў вялікім, але і ў малым. Калі нешта не працавала год таму, варта пераправерыць, ці гэта выправілі. Тое, што было праўдай учора, не абавязкова праўда і цяпер.

22) Потым, часамі, настае

Адкласці на потым ≠ забіць. Часамі, рэчы якія былі акладзенныя на потым, сапраўды робяцца. Бывае потым настае праз месяц, паў-гады, год, тры гады, але ўсё адно настае. Не трэба ўсё адкладаць на потым, але адкладанне на потым гэта цалкам нармальны падыход, які не трэба дэманізаваць.

23) Натуральнасць і шчырасць вельмі важныя

Вельмі складана граць ролі, рабіць уражанне, і значна лягчэй быць сабой. З людзьмі, якія дазвалюяць сабе быць сабой, значна прасцей.

24) Густ больш уплывовы, чым здаецца

Вельмі часта рашэнні прымаюцца на ўзноўні густу і толькі потым рацыяналізуюцца, і гаворка не толькі пра дызайн, пра тэхналогіі, прыняццё рашэнняў, бізнес, усё. Не трэба сароміцца прыймаць рашэнні, бо падабаецца, але трэба ўмець патлумачыць чаму падабаецца.

25) Адукацыя патрэбна для адукацыі

Адукацыя каштоўна сама па сябе. Быць адукаваным добра. Адукацыя не абавязкова павінна даваць больш грошай ці магчымасцяў, яна не для таго патрэбна. Яна проста мае вартасць, сама-каштоўная.

26) Прымус — дрэнны матыватар

Рэчы, якія робяцца з цікаўнасці, атрымліваюцца лепей, чым рэчы якія робяцца пад прымусам. Часамі трэба рабіць тое, што трэба. Але калі ёсць магчымасць рабіць толькі тое, што хочацца ці хаця б цікава, то лепей пазбягаць прымусу, у тым ліку сама-прымусу.

27) Удзячнасць — гэта цудоўна

Трэба вучыцца быць удзячным, шчыра ўдзячным. Нават калі чалавек зрабіў табе нешта добрае і нешта злое, трэба ўмець быць удзячным за тое добрае, і асобна вырашаць, што рабіць са злым. Удзячнасць нельга патрабаваць, але калі пра яе забываюцца, гэта непрыемна.

28) Практыка — найлепшы настаўнік

Можна доўга вучыць тэорыю, рабіць канспекты, вучыцца праз флэш-карткі. Але нішто з гэтага не параўнаецца з практыкай. Хочаш вывучыць мову: чытай, слухай, аналізуй. Хочаш навучыцца рабіць дызайн: чытай тэорыю, прымяняй на практыцы, рабі зноў, перарабляй, аналізуй, паляпшай. І так з усім іншым.

29) Трэба зберагаць тое, што можна забыць

Знайшлі добрую спасылку, дадайце ў закладкі, няхай ляжыць. Прыйшла ў галаву думка, запішыце, мо спатрэбіцца. Большасць запісанага не спатрэбіцца, але дзеля меншасці вартых рэчаў трэба гэта рабіць.

30) Бог ёсць

Чым дольш жыву, тым менш у маёй душы сумневу, і тым больш упэўненасці ў існаванні Госпада. Прысутнасць Бога адчуваецца ў самім жыцці.


Калі не забуду, ды буду жывы, да сутрэчы ў наступным годзе.